Пасля святкавання Дня нараджэння Гродна «гарадское піяніна» засталося ў цэнтры і стаіць цяпер за будынкам палаца тэкстыльшчыкаў. Інструмент будзе там да першых сур’ёзных дажджоў.
Упершыню «гарадское піяніна» з’явілася на вуліцы Ажэшкі падчас Біг-Міні-фестывалю, які праходзіў у канцы ліпеня. Тады піяніна прыйшлося даспадобы гараджанам, але былі таксама і скаргі на шум ад жыхароў вуліцы. Піяніна на Ажэшкі прастаяла некалькі дзён і яго прыбралі.
На святкаванні 890-годдзя Гродна інструмент зноў вырашылі паставіць у цэнтры Гродна. Выбралі пляцоўку за будынкам былога палаца тэкстыльшчыкаў.
«Пасля Біг-Міні-фестывалю пра „гарадское піяніна“ было шмат станоўчых водгукаў, — распавядае рэжысёр гарадскіх святаў Анастасія Роўба. — На Дзень горада было падобна. Мы падумалі, а чаму бы і не пакінуць для гродзенцаў магчымасць тварыць прама на вуліцы? Для кагосьці піяніна можа быць рамантычным момантам. Скаргаў ад жыхароў яшчэ не было, так што інструмент хай яшчэ пастаіць. Плануем яго прыбраць у той момант, калі пачнуцца моцныя дажджы. Думаю, да канца верасня яшчэ будзе».
Зімаваць «гарадское піяніна» гатовыя перадаць у якое-небудзь кафэ ці ўстанову. Анастасія Роўба кажа, што гатовыя разгледзець прапановы.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…