Пасля святкавання Дня нараджэння Гродна «гарадское піяніна» засталося ў цэнтры і стаіць цяпер за будынкам палаца тэкстыльшчыкаў. Інструмент будзе там да першых сур’ёзных дажджоў.

Упершыню «гарадское піяніна» з’явілася на вуліцы Ажэшкі падчас Біг-Міні-фестывалю, які праходзіў у канцы ліпеня. Тады піяніна прыйшлося даспадобы гараджанам, але былі таксама і скаргі на шум ад жыхароў вуліцы. Піяніна на Ажэшкі прастаяла некалькі дзён і яго прыбралі.

На святкаванні 890-годдзя Гродна інструмент зноў вырашылі паставіць у цэнтры Гродна. Выбралі пляцоўку за будынкам былога палаца тэкстыльшчыкаў.

https://www.instagram.com/p/Bn84AtmBJOS/?taken-by=raslkulevich

«Пасля Біг-Міні-фестывалю пра „гарадское піяніна“ было шмат станоўчых водгукаў, — распавядае рэжысёр гарадскіх святаў Анастасія Роўба. — На Дзень горада было падобна. Мы падумалі, а чаму бы і не пакінуць для гродзенцаў магчымасць тварыць прама на вуліцы? Для кагосьці піяніна можа быць рамантычным момантам. Скаргаў ад жыхароў яшчэ не было, так што інструмент хай яшчэ пастаіць. Плануем яго прыбраць у той момант, калі пачнуцца моцныя дажджы. Думаю, да канца верасня яшчэ будзе».

Зімаваць «гарадское піяніна» гатовыя перадаць у якое-небудзь кафэ ці ўстанову. Анастасія Роўба кажа, што гатовыя разгледзець прапановы.

Прыходзьце і грайце: "гарадское піяніна" зноў у цэнтры
Прыходзьце і грайце: "гарадское піяніна" зноў у цэнтры
Прыходзьце і грайце: "гарадское піяніна" зноў у цэнтры