Колькасць гродзенцаў, якія выехалі на працу за мяжу, павялічылася ў паўтара раза. Пры гэтым плынь знешняй працоўнай міграцыі ўзрасла у абодвух напрамках.
У Гродзенскай вобласці зарэгістравана 23 юрыдычныя асобы, якія маюць ліцэнзіі на права ажыццяўлення дзейнасці, звязанай з працаўладкаваннем грамадзян Беларусі за мяжой. Нярэдка гродзенцы абмінаюць ланцужок пасярэднікаў. Толькі за 8 месяцаў гэтага года праз гродзенскія фірмы на заробкі ў іншыя краіны выехала 1194 чалавекі, з іх пераважная большасць — мужчыны. Статыстыкі па грамадзянах, якія адправіліся «за рублём» самастойна, няма. Для параўнання, у 2017 годзе колькасць гродзенцаў, якія з’ехалі на заробкі, была ў паўтара раза меншай, паведамляе «Гродна Плюс».
Рэйтынг самых папулярных у гродзенцаў напрамкаў ўзначалілі нашы бліжэйшыя суседзі - Польшча і Расія. У гэтым годзе да тройкі лідараў далучылася і Чэхія. Нярэдка ўладкоўваюцца гродзенцы і на працу ў Літве. Паралельна з тым, як павялічваецца плынь беларусаў, якія выязджаюць на працу за мяжу, расце і колькасць працоўных мігрантаў, якія прыязджаюць да нас.
www.youtube.com/watch?v=-0ZHenbpvHQ
— У асноўным працоўную дзейнасць у арганізацыях вобласці ажыццяўляюць грамадзяне Украіны — 729 чалавек. У мінулым годзе іх было 713. Далей ідуць грамадзяне Узбекістана ў колькасці 100 чалавек. Далей ідуць Літва, Азербайджан і Турцыя. У якасці кіраўнікоў працаўладкаваліся 44 замежніка. Першае месца тут займаюць грамадзяне Узбекістана, — кажа Ірына Далінчык, галоўны спецыяліст аддзела ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Усяго за дазволамі на работу ў гэтым годзе звярнуліся больш за 1200 замежнікаў, і гэтая лічба вышэй, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Часцей за ўсё працоўныя мігранты уладкоўваюцца на працу ў якасці рознарабочых або будаўнікоў. Пераважная большасць з іх на дадзены момант занятыя на будаўніцтве АЭС у Астраўцы.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…