У аўторак 19 верасня ў Гомелі «Нёман» праводзіў чарговы матч чэмпіянату Беларусі і прапусціў ад мясцовай каманды тры шайбы. Галоўны трэнер чырвона-чорных адзначыў, што параза яго каманды звязана са спадам актыўнасці.
«Гомель» — «Нёман» — 3:0
галы:
00:18 1:0 — Сусла (Летаў, Юрчанка)
52:33 2:0 — Саламонаў (Мусіенка)
53:25 3:0 — Жыдкіх (Коласаў, Зайчык)
Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:
— Па-першае, хачу яшчэ раз павіншаваць гаспадароў з перамогай. Падсумаваць магу ўсё вельмі проста: сілы хакеістаў не бязмежныя, гэта адназначна. І як далей будзе ісці чэмпіянат — усе ўбачаць, таму што столькі гульняў будзе і я лічу, што будзе вельмі складана для ўсіх, таму спады будуць ва ўсіх каманд, невядома, якія па працягласці, таму што колькасць гульцоў у камандах недастатковая для гульні ў такім рэжыме, які ў нас у гэтым годзе. Але, як той казаў, як ёсць, будзем шукаць выхады з гэтага становішча, рыхтавацца, і ўсё-такі сённяшні матч яшчэ раз паказаў, што нам проста не хапіла сіл. Маем шмат гульні ў большасці, але з атакай не атрымлівалася ў нас, проста гаспадары былі свяжэй і накрывалі усё тое, што мы спрабавалі стварыць. Яшчэ раз з перамогай.
Турнірная табліца выглядае наступным чынам:
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…