У Гродне прадставілі вынікі даследавання пра эканамічныя каштоўнасці беларусаў. Адказы гродзенцаў па некаторых пытаннях істотна адрозніваюцца ад меркаванняў жыхароў іншых рэгіёнаў краіны.

19 верасня ў Гродне распачалася рэгіянальная канферэнцыя KEF-2018. «Рэгіёны Беларусі: ад аднаўлення росту да развіцця канкурэнтаздольнасці». Удзел у ёй бяруць навукоўцы, даследчыкі, бізнесмены.

Меркаванні гродзенцаў: каб быць багатым - трэба мець сувязі і багатых бацькоў

Ужо першая прамоўца — сацыёлаг Даследчага цэнтру ІПМ Дар’я Урбан (на здымку), выклікала бурнае абмеркаванне ў залі.

Дар’я прадставіла ўрыўкі з праведзенага Даследчым цэнтрам ІПМ даследавання пра эканамічныя каштоўнасці беларускага насельніцтва і беларускіх прадпрымальнікаў.

Якія якасці патрэбныя, каб стаць багатымі ў Беларусі? Крыху больш за палову ўдзельнікаў апытання адзначылі, што для гэтага патрэбныя сувязі. Асабліва ў гэтым упэўненыя гродзенцы (64% апытаных).

Меркаванні гродзенцаў: каб быць багатым - трэба мець сувязі і багатых бацькоў

А яшчэ добра было б мець багатых бацькоў (так лічыць 28% гродзенцаў - таксама больш, чым іншыя беларусы).

Больш за іншых беларусаў гродзенцы занепакоеныя ростам цэн, які яны адзначылі як адну з найвялікшых праблем для Беларусі.

Меркаванні гродзенцаў: каб быць багатым - трэба мець сувязі і багатых бацькоў

На канферэнцыі плануецца абмеркаваць канкурэнтаздольнасць гродзенскага рэгіёну, а таксама магчымасці для доўгатэрміновага росту.


Канферэнцыя арганізаваная Даследчым цэнтрам ІПМ пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Мясцовым партнёрам з’яўляецца ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]