З 8 кастрычніка адбудзецца адкрыццё чартэрных авіярэйсаў у Егіпет. Ужо раскуплена 70 адсоткаў квіткоў на першы рэйс, піша «Гродзенская праўда».
Цяпер «Белаэранавігацыя» разглядае магчымасць арганізацыі з Гродна рэгулярных рэйсаў у Варшаву, Маскву, Санкт-Пецярбург, а ў летні час — у Сочы.
За мінулы год Гродзенскі аэрапорт абслужыў амаль 10 тысяч пасажыраў, з пачатку гэтага — больш за сем тысяч. Толькі так званых курортных рэйсаў выканана каля 50. Гродзенцы мелі магчымасць паляцець на адпачынак у Балгарыю, Турцыю і Чарнагорыю.
Дзяржаўнае прадпрыемства «Белаэранавігацыя» распрацавала канцэпцыю развіцця абласных аэрапортаў, якая зацверджана ў Міністэрстве транспарту і камунікацый. У аэрапорце Гродна плануецца рэканструкцыя пакрыццяў штучнай узлётна-пасадачнай паласы ў 2019−2020 гадах. Таксама прадугледжана замена курса-глісаднай сістэмы.
Не спісваецца з рахункаў і незавершанае будаўніцтва аэравакзала. Яно ў чаканні інвестара. Тут дарэчы было б стварыць лагістычны цэнтр, бо побач праходзяць міжнародная аўтамагістраль М6 і чыгунка.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…