З 8 кастрычніка адбудзецца адкрыццё чартэрных авіярэйсаў у Егіпет. Ужо раскуплена 70 адсоткаў квіткоў на першы рэйс, піша «Гродзенская праўда».

Цяпер «Белаэранавігацыя» разглядае магчымасць арганізацыі з Гродна рэгулярных рэйсаў у Варшаву, Маскву, Санкт-Пецярбург, а ў летні час — у Сочы.

За мінулы год Гродзенскі аэрапорт абслужыў амаль 10 тысяч пасажыраў, з пачатку гэтага — больш за сем тысяч. Толькі так званых курортных рэйсаў выканана каля 50. Гродзенцы мелі магчымасць паляцець на адпачынак у Балгарыю, Турцыю і Чарнагорыю.

Гродзенскі аэрапорт з кастрычніка адкрывае авіярэйсы ў Егіпет

Дарэчы

Дзяржаўнае прадпрыемства «Белаэранавігацыя» распрацавала канцэпцыю развіцця абласных аэрапортаў, якая зацверджана ў Міністэрстве транспарту і камунікацый. У аэрапорце Гродна плануецца рэканструкцыя пакрыццяў штучнай узлётна-пасадачнай паласы ў 2019−2020 гадах. Таксама прадугледжана замена курса-глісаднай сістэмы.

Не спісваецца з рахункаў і незавершанае будаўніцтва аэравакзала. Яно ў чаканні інвестара. Тут дарэчы было б стварыць лагістычны цэнтр, бо побач праходзяць міжнародная аўтамагістраль М6 і чыгунка.