Фестываль вулічнай ежы Vulitsa Ezha пройдзе ў Гродне ўжо ў гэтыя выходныя 22−23 верасня ў ЦСК «Нёман». Эксклюзіўныя стравы прадставяць ўстановы Мінска і Гродна. Hrodna.life знаёміць вас з стравамі, дзеля якіх дакладна варта наведаць фестываль Vulitsa Ezha.
Для гэтай стравы адбіраюцца арыгінальныя інгрэдыенты: адмысловы гатунак бульбы, асаблівая нарэзка, апрацоўка спецыямі і падвойнае абсмажванне. Падаецца ў фірменным кульку.
Бульба па-бельгійску — гэта тонкая падрумяненая скарыначка, а ўнутры далікатнае пюрэ. Ўзмацніць смак і стварыць сваё ўнікальнае спалучэнне смакаў можна з дапамогай соусаў. А калі вы захочаце сытна паесці, можна дадаць фірмовыя сакавітыя каўбаскі грыль!
Марозіва, якое не толькі яркае на смак, але і вельмі яркае на выгляд. Самыя незвычайныя смакі і стыльная падача!
Алкагольнае марозіва больш за ўсё спадабаецца моладзі, якая хоча паспрабаваць нешта новае і незвычайнае, а крафтавае прыйдзецца па густу тым, каму падабаюцца яркія, насычаныя смакі папулярнага летняга ласунка. Марозіва падаецца ў каляровых ражках або брэндаваных крэманках.
Піца напалетана — гэта страва, якае мае векавыя традыцыі неапалітанскіх майстроў піцайола. Для гатавання выкарыстоўваюцца толькі свежыя прадукты. Таматы ва ўласным соку гатунку сан Марцано, мацарэла з цэльнага малака, цеста з мукі высокай якасці, свежы базілік, а асноўны інгрэдыент — прафесіяналізм піцайола.
Традыцыйная страва стрытфуда Паўднёвай Амерыкі. Гэта аладка з сытным начыннем з мяса і гародніны. На фудкорце фестывалю будуць прадстаўлены бурыта з ялавічынай і курыцай. Вонкава бурыта нагадвае шаўрму, але моцна адрозніваецца па смаку.
Для ўсіх аматараў гарачай лацінаамерыканскай кухні - абавязковы чэкпоінт!
Каралі вулічнай ежы — бургеры! Выбірайце ліверпульскую класіку Тэхаскі BBQ або паспрабуйце незвычайны бургер Los Nachos з кукурузнымі чыпсамі і падліўкай з карамелізаванай цыбулі. Сакавітае мяса, пышная булачка, свежая гародніна і вядома толькі самыя арыгінальныя соусы.
Калі паспрабуеце некалькі сытных страў, самы час перайсці да дэсерту. У нас як раз ёсць далікатныя, пышныя бельгійскія вафлі. З марозівам, садавінай і ўзбітымі вяршкамі, перад такой прыгажосцю немагчыма выстаяць.
Вафлі спадабаюцца і дарослым, і маленькім гасцям фестывалю!
І вядома ж кава на любы густ!
Армянская кухня мае свой асаблівы характар. Для знатакоў мяса, тонкіх водараў спецый і вострых соусаў! На фудкорце будуць прадстаўлены люля кебаб на грылі, хачапуры, барбекю па-армянску, Карскі харавац і неверагодна смачная хашлама.
Суўлакі - гэта ежа грэчаскіх багоў і багінь, вельмі лёгкая, свежая, сытная і карысная, у складзе хатняя праснак, соус на аснове грэцкага ёгурта са свежай зелянінай і спецыямі, у спалучэнні з салатай, салодкім таматам і свежым цыбулькай!
А яшчэ абавязкова паспрабуйце дранікі з мясам або птушкай!
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…