Пусціць цягнік, які будзе курсіраваць з Гродна ў польскі Шчэцін праз Беласток і Варшаву, плануюць у бліжэйшы час. Гэта дасць падарожнікам больш магчымасцяў, каб прыехаць у бязвізавы Гродна.
Як распавёў Sputnik генеральны консул Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксенджек, маюцца тэхнічныя магчымасці, каб з Гродна ў Польшчу курсіравала два цягнікі ў дзень, а не адзін, як цяпер. Другім польскім маршрутам ў Гродне павінен стаць цягнік «Гродна-Варшава-Шчэцін».
Пра гэта паведамлялася яшчэ год назад.
«Мы надаем асаблівую ўвагу захаванню маршрутаў, якія злучаюць нашу краіну з сумежнымі рэгіёнамі і сталіцамі суседніх чыгуначных адміністрацый. Зараз актыўна развіваецца памежны рух з Польшчай, прыкладам таму можа служыць арганізацыя перасадачнага злучэння Мінск-Брэст-Варшава, а таксама захаванне рэгулярнага штодзённага цягніка Кракаў-Варшава-Гродна. Акрамя гэтага, абмяркоўваецца пытанне арганізацыі бесперасадачных злучэнняў Гродна-Шчэцін. Магчыма, гэта будуць прычапныя вагоны да цягніка Гродна-Кракаў», — казаў начальнік пасажырскай службы Беларускай чыгункі Аляксандр Захарэвіч.
Зараз у Гродна можна даехаць цягніком TLK Hańcza, які курсуе з Кракава.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…