У межах акцыі «Зробім!», якая праходзіла 15 верасня, каля 40 гродзенцаў прыбіралі берагі Ласасянкі.

У акцыі прынялі ўдзел як дзяржаўныя, так і прыватныя структуры, у тым ліку камерцыйныя. Удзельнічалі гарадская ЖКГ, камітэт прыродааховы, аб’яднанне «ВелаГродна», «Экаманіторынг» і такія прыватныя праекты як «Млын Гродна» і «Бярозавы рай».

Старшыня грамадскай арганізацыі «Экаманіторынг» Яўген Філімонаў расказаў пра прыборку: «Пачыналі ад старога млына, які знаходзіцца на Юбілейным возеры, і сканчалі там, дзе рака ўпадае ў Нёман. Акрамя асноўнага дня уборкі мы добра правялі папярэднюю працу — праінфармавалі мясцовых жыхароў. Гэта паўплывала на тое, што жыхары самі сталі прыбіраць каля сваіх уласных дамоў і не забруджвалі раку».

Падчас акцыі «Зробім!» гродзенцы ачысцілі рэчышча Ласасянкі
Даведка

«Зробім!» — частка сусветнага руху «Let`s Do It!», які аб’ядноўвае 113 краін і 16 мільёнаў валанцёраў. Удзельнікі руху прыбіраюць месцы, дзе ўтварыліся стыхійныя звалкі: зоны адпачынку ў гарадах, лясы, пляжы, берагі вадаёмаў.