Пачалася забудова новага жылога квартала на месцы былой вайсковай часткі на Лідскай вуліцы, распавёў кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Алег Бялінскі, піша «Вячэрні Гродна».

Тут з’явяцца хаты ад 8 да 18 паверхаў на 1620 кватэр з аб’ектамі абслугоўвання на першых паверхах. Тут жа па генплане прадугледжаны дзіцячы сад.

На Фолюшы былы ваенны гарадок плануюць забудаваць дамамі з інфраструктурай. Пакінуць месца пад спартыўна-рэкрэацыйную зону. Ўжо ўзводзяць тры вышынныя дамы каля 37-й школы на вуліцы Вольгі Соламавай.


Кватэра мары можа знайсціся ў любым раёне. Галоўнае, ведаць, што і як шукаць


На Пралетарскай вуліцы дзве казармы купілі прыватнікі. Распрацоўваюцца праекты, хутка пачнуцца будаўнічыя работы.

Змены закрануць і вайсковую частку на Індурскай шашы. Участак уздоўж вуліцы ад вайсковай часткі да мікрараёна Паўднёвы плануюць забудаваць.