Новую зону адпачынку уладкуюць ў раёне вуліц Таўлая і Старамалышчынскай. Аднак тэрміны работ пакуль не вызначаны, распавёў кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна Іван Курман, піша «Вячэрні Гродна».
Каля знесенага будынка райаддзела на Дзяржынскага, 125а (побач з дзіцячага садка № 78) пачысцілі тэрыторыю і пакінулі алею, пасаджаную мясцовымі жыхарамі. Распрацоўваецца архітэктурны праект добраўпарадкавання гэтага ўчастка.
Будзе развівацца парк Жылібера. У бліжэйшы час ён папоўніцца атракцыёнам «Маўглі».
Гарадскім ЖКГ замоўлены праект добраўпарадкавання ракі Гараднічанкі ад Віленскай вуліцы да ўпадзення ў Нёман. Разам з тым частка работ праведзена сіламі рамьудаўтадора: рэчышча рэчкі пачысцілі і пашырылі.