У матчы 21 тура, які праходзіў у Гродне 16 верасня, «Нёман» разграміў «Іслач» з лікам — 6:0.
Гродзенцы са старту задалі тон у матчы і ўжо на 7-й хвіліне адкрылі лік. Аляксей Лягчылін забіў свой першы мяч за «Нёман» пасля вяртання. Праз 12 хвілін паўабаронца ўжо робіць дубль. Яшчэ да перапынку ў складзе гродзенцаў трэці мяч здолеў забіць Жукоўскі.
Другі тайм «Нёман» пачаў з абароны і нават дзесьці прыйшлося папрацаваць Курганскаму. Але бліжэй да 55-й хвіліне гаспадары зноў завалодалі ініцыятывай і пайшлі наперад. На 60-й хвіліне «Нёман» робіць 4:0, аўтарам забітага мяча стаў Яблонскі.
Яшчэ 20 хвілін неяк «Іслач» трымалася, каб не прапусціць больш галоў, але на 80-й хвіліне Януш робіць 5:0. Кропку ў матчы на 91 хвіліне паставіў Цэслюкевіч.
«Нёман»: «Іслач» — 6:0
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падсумаваў разгромную перамогу над «Іслаччу».
— Ва ўсіх адносінах якасны матч, многае атрымалася. Учора быў дзень горада як раз. Справы паціху наладжваюцца: траўміраваныя гульцы аднаўляюцца, абойма папаўняецца. Яшчэ нешта паспеем паправіць. Сёння ў мяне няма падстаў быць незадаволеным як у плане гульні, так і тактычнага малюнка. Плюс на высокім узроўні была рэалізацыя момантаў, чаго нам часцяком у другім крузе не хапала.