У рамках чэмпіянату краіны «Нёман» на хатнім лёдзе 15 верасня абыграў зборную «U20» з лікам 2:0.
У гродзенцаў шайбы закідвалі Ігар Казячы і Мікіта Рэмезаў.
Шайбы закідвалі:
1:0 — Ігар Казячы (Антон Елісеенка, Раман Дзярлюк) 22:23
2:0 — Мікіта Рэмезаў (Арцём Кіслы) 41:28
Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:
— Быў першы перыяд, у якім госці стварылі шмат непрыемнасцяў. Гулялі, атакавалі актыўна, у нас не атрымлівалася выйсці з-пад іх ціску. Па ўсёй гульні можна сказаць, што не так гулялі, як хацелася б. Шмат ператрымлівалі шайбу, шмат было няправільных рашэнняў прынята, хоць момантамі і прагледжваліся добрая пазіцыйная гульня. Пачатак другога перыяду быў неблагі. Аб гульні можна сказаць, што там хлопцы маладыя, шмат чаго яшчэ не могуць, а ў нас шмат чаго не атрымлівалася. Але даставіў нам супернік сёння шмат непрыемнасцяў, добра, што мы хоць дзве змаглі забіць".
Наступны матч «Нёман» правядзе ў Гомелі 18 верасня і сустрэнецца там з мясцовай камандай.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…