Свята прысвечанае 890-годдзю Гродна пачалося 15 верасня з самай раніцы. У храмах горада прайшлі святочныя набажэнствы. Плошча Леніна ператварылся ў вялікае кафэ пад адкрытым небам, а плошча Тызенгаўза стала сапраўдным спартовым мястэчкам. Уздоўж вуліцы Савецкай размясціліся гандлёвыя палаткі з сувенірамі.
На гэты дзень запланаваны канцэрты на плошчах, фестываль сыру, фестываль кнігі і многае іншае.
Завершыцца свята вогненным шоў у парку Жылібера, а таксама феерверкам і светлавым лазерным шоў каля дома культуры Тэкстыльшчыкаў.
[irp posts="83 428″ name="Гродзенскі волат Аляксандр Кодзіс працягнуў 12-тонны тралейбус"]