На святкаванні Дня горада гродзенскі волат Аляксандр Кодзіс працягнуў 12-тонны тралейбус на 10 метраў.
За рэкордам гродзенца, які той ставіў на плошчы Тызенгаўза, назірала больш за сотня гараджан. Сам асілак адзначае, што раней такую вагу яму цягнуць не даводзілася, аднак падчас трэніроўкі гэта ўдалося зрабіць.
«Было цяжка цягнуць. Нават дзесьці запанікаваў, таму што тралейбус было цяжка з месца зрушыць. Слава Богу, усё атрымалася», — сказаў пасля рэкорду Александр.
Раніцай перад рэкордам Аляксандр з’еў тры бананы і аўсянку. Асілак адзначае, што гэта залог сілы і поспеху ў спорце.
Праз два тыдні гродзенца чакае чэмпіянат свету па паўэрліфцінгу. Аляксандр кажа, што паспее аднавіцца пасля гродзенскага старту.
У наступным годзе гродзенец плануе працягнуць у звязцы 10−15 легкавых аўтамабіляў - гэта каля 20−25 тон.
Аляксандр Кодзіс — майстар спорту міжнароднага класа па паўэрліфцінгу, двухразовы рэкардсмен свету ў станавой цязе, чэмпіён свету і абсалютны чэмпіён Еўропы і Кубка Еўропы, шматразовы рэкардсмен і чэмпіён Рэспублікі Беларусь.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…