Першы рэстаран хуткага харчавання KFC можа адкрыцца ў гандлёвым цэнтры «Triniti» ў канцы 2018 года. У інтэрнэце ўжо з’явіліся вакансіі ў гродзенскім фастфудзе.

У маркетынгавай службе «Бел Фуд Сэрвіс» пацвердзілі журналісту Hrodna.life інфармацыю, што KFC прыходзіць у Гродна і што цяпер ідзе набор персаналу. Дзе дакладна адкрыецца рэстаран, сказаць пакуль не змаглі.

Верагодней за ўсё, рэстаран адкрыецца ў гандлёвым цэнтры «Triniti». Першую частку будаўніцтва там плануюць здаць яшчэ ў гэтым годзе. Астатняе — паэтапна ў 2019 годзе.

Планавалі яшчэ ў мінулым годзе

Генеральны дырэктар «БелФудСервіс» (фірма кіруе франшызай KFC у Беларусі) Сяргей Дуцін яшчэ ў 2017 годзе казаў аб развіцці сеткі ў рэгіёнах, у тым ліку і ў Гродне.

«Гродна — выдатны горад, але там няма маштабных гандлёвых цэнтраў, дзе мы маглі б адкрыць рэстаран. Тым не менш, зараз у Гродне ідзе актыўнае будаўніцтва цэнтраў, якія могуць цалкам адпавядаць нашым крытэрам. Да таго ж у Гродне ёсць шмат вакантных зямельных участкаў, ды і шчыльнасць забудовы там значна ніжэй, чым у Мінску», — казаў тады Сяргей Дуцін.

На той момант кампанія займалася маніторынгам горада і абяцала прыняць рашэнне яшчэ да канца 2017 года.

[irp posts="81 033″ name="Гандлёвы цэнтр, падземны паркінг і яшчэ адзін Burger King — што з’явіцца на пляцоўцы насупраць аўтавакзала"]


KFC — амерыканская сетка фаст-фуда, якія спецыялізуецца на стравах з курыцы. KFC — другая па гандлёвым абароце сетка фаст-фуду ў свеце, якая саступае толькі McDonald’s.