З-за міжнароднага велапрабегу ў тых, хто выязджае ў Літву на выходных, могуць быць цяжкасці з перасячэннем мяжы, піша «Вячэрні Гродна».
Міжнародны велапрабег «Гродна — Друскінінкай» адбудзецца ў суботу, 15 верасня. Гоншчыкі стартуюць у 9:00 у Гродне і праедуць па дарозе Р-42 у Літву праз пункт пропуску «Прывалка — Райгардас». У сувязі з гэтым, з 9:30 да 14:00 на мяжы будзе абмежаваны рух транспарту, паведамілі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта.
Памежнікі просяць грамадзян, якія збіраюцца наведаць Літву, улічваць гэтую інфармацыю.