Новыя пліты з назвамі фільмаў «Мяне клічуць Арлекіна» і «Кааператыў палітбюро, ці Будзе доўгім развітанне» ўсталявалі на Алеі кіно ў Гродне 14 верасня.
Алея кіно з’явілася ў Гродне 17 верасня 2016 года з нагоды 888-годдзя горада. Тады былі ўсталяваныя дзве пліты. Праз год, на 889-годдзе, дадаліся чарговыя сем пліт. На 890-годдзе ўсталявалі яшчэ дзве пліты. Агулам Алея мае складацца з 12 пліт.
Мэта стварэння Алеі - прыгадаць пра звязаныя з кінематографам эпізоды з гісторыі горада. Гэтак, першым сваю зорку славы атрымаў знакаміты савецкі фільм «Белыя Росы», здымкі якога праходзілі ў вёсцы, якой ужо няма. Цяпер у гонар фільма названая адна з вуліц таго раёна.
Агулам на алеі ёсць пліты ў гонар фільмаў: «Міколка-паравоз», «Я родам з дзяцінства», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Бронзавая птушка», «Ясь і Яніна», «Раскіданае гняздо», «Мяне клічуць Арлекіна», «У жніўні 44-га», «Сляды апосталаў» і іншыя.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…