Фота ілюстрацыйнае, jeshoots.com
У Беластоку шмат гадоў абмяркоўваюць будаўніцтва рэгіянальнага аэрапорта. Напярэдадні мясцовых выбараў кандыдат на прэзідэнта Беластока ад Аб’яднаных Правых Яцэк Жалек узгадаў пра гэты праект і запэўніў выбарцаў, што даходы аэрапорту забяспечаць пасажыры з Беларусі, перадае forsal.pl са спасылкай на PAP.
Жалек паабяцаў, што калі выйграе выбары, то горад дакладзе да будаўніцтва не менш за 25% ад патрэбнай сумы.
У аўторак, 12 верасня, ён запэўніваў журналістаў, што рэгіянальны аэрапорт мог бы карыстацца папулярнасцю сярод турыстаў з Беларусі. «Беласток можа быць акном у свет для ўсіх братоў і суседзяў, якія жывуць за нашай усходняй мяжой», — казаў кандыдат.
Яцэк Жалек прадставіў лічбы, згодна з якімі штомесяц Беласток наведвае 400 тыс. беларусаў. Праўда, паводле дадзеных падляшскіх мытнікаў, іх значна менш: каля 200 тыс. замежнікаў агулам прыязджае ў Польшчу праз беларускую мяжу і падобная лічба тым жа шляхам Польшчу пакідае.
Жалек ставіў у прыклад віленскі аэрапорт, які прыцягвае мноства беларусаў. Беласток мог бы пераманіць частку з іх — многім было б бліжэй, а цэны агулам у Польшчы ніжэйшыя за літоўскія. Жалек паабяцаў, калі стане прэзідэнтам, знайсці дапамогу ў Варшаве, каб прафінансаваць будаўніцтва аэрапорта ў Падляшшы.
Ад будаўніцтва рэгіянальнага аэрапорта ў Беластоку некалькі гадоў таму адмовілася самакіраванне Падляшскага ваяводства, у якім два апошнія тэрміны кіруе кааліцыя Грамадзянскай платформы і PSL (сялянскай партыі). Было вырашана, што будаўніцтва выйдзе занадта дарагім (паводле папярэдніх ацэнак — каля 320 млн злотых або 74 млн еўра), дорага абыйдзецца і яго ўтрыманне.
У студзені 2017 грамадскі камітэт дамогся правядзення лакальнага рэферэндума наконт будаўніцтва аэрапорта. 96% удзельнікаў падтрымала ідэю будаўніцтва, але агулам галасаваць прыйшло менш за 30% выбарцаў, таму фармальна рэферэндум не мае ніякай сілы.
Пакуль што ў Беластоку будуюць толькі узлётна-пасадачную паласу для малых самалётаў, даўжынёй 1350 метраў, разлічаную на самалёты да 50 пасажыраў. Падобная неўзабаве з’явіцца ў Сувалках. Гэтая інвестыцыя значна таннейшая за паўнавартасны аэрапорт.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…