У Гродзенскай вобласці павялічваецца колькасць нападаў вос на людзей. У Гродне насякомыя напалі на выхаванцаў дзіцячага садка па вуліцы Вольгі Соламавай. Пяцёра малых былі шпіталізаваны ў дзіцячую бальніцу, паведамляе тэлеканал «Беларусь 4».
За мінулы месяц да лекараў з нагоды укусаў пчол і восаў звярнулася каля 50 чалавек. Спецыялісты кажуць, што насякомыя пачалі масава нападаць на людзей, чаго ў папярэднія месяцы не назіралася. Так, у семярых гродзенцаў, якія звярнуліся па медыцынскую дапамогу, дыягнаставалі множныя ўкусы насякомых. За жнівень медыкі шпіталізавалі 11 чалавек.
www.youtube.com/watch?time_continue=3&v=-UqIqd-QVlE
У горадзе восы селяцца на гарышчах, дахах і балконах верхніх паверхаў. Ратаваць людзей ад надакучлівых насякомых — абавязак супрацоўнікаў МНС. За апошні месяц яны сотні разоў выязджалі на такія выклікі. Ратавальнікі кажуць, што восы вельмі часта выбіраюць для свайго жылля будынкі школ.