Напярэдадні дня нараджэння Гродна ў цэнтры горада з’явілілся два новыя аб’екты прысвечаныя гарадам-пабрацімам. 13 верасня іх усталявала прадпрыемства «Гарсвятло».
Першы аб’ект — слуп з паказальнікам пабрацімаў. Ён знаходзіцца на плошчы Леніна. Другі - вялікі глобус на плошчы Cавецкай. На кожным з аб’ектаў маецца па 16 запісаў гарадоў, які з’яўляюцца пабрацімамі Гродна.