28-гадовы латвіец прыехаў у Гродна прама з Лондана да сваёй дзяўчыны. Яны правялі разам некалькі дзён і 12 верасня п’яны хлопец адправіўся за дадаткам у краму на вуліцы Шчорса, піша УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Ён зайшоў у прадуктовы магазін і з прылаўка ўзяў дзве пластыкавыя бутэлькі віна агульным коштам 10 рублёў. Разлічвацца за іх нават не збіраўся, накіраваўся да выхаду з гандлёвага аб’екта. Там зламысніка спрабавала затрымаць прадавец, аднак першаму ўдалося вырвацца.
А спыніў падазраванага звычайны пакупнік, які прыйшоў у краму са сваёй цяжарнай жонкай. Ён забраў скрадзенае віно і перадаў яго супрацоўнікам крамы, а латвійца — міліцыі. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле «Рабаванне».
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…