З 12 верасня ў Гродне стартаваў навучальны курс для пачаткоўцаў «Велашкола». Новым праектам ад грамадскага аб’яднанне раварыстаў «ВелаГродна» скарысталася ўжо 5 чалавек, дапамагчы валанцёры плануюць яшчэ як мінімум 30.
Навучанне праходзіць на плошчы Леніна. Валанцёры «ВелаГродна» працуюць з кожным пачаткоўцам індывідуальна. Спецыяльна для навучання выдаюцца ровары. Заняткі праводзяцца бясплатна.
Каардынатар праекта Юлія Каляда адзначае, што ў любым узросце можна пачаць катацца на ровары — усё залежыць ад жадання чалавека.
«У першы дзень мы вучылі трох дарослых і двух дзяцей. Будзем старацца праводзіць заняткі двойчы на тыдзень. Плануем у адзін дзень браць дзве групы па тры чалавекі. За раскладам можна сачыць на нашым сайце. Перад заняткамі мы абзвоньваем людзей, якія да нас запісаліся, і выбіраем зручны дзень і час. Пасля першых анонсаў да нас запісалася 30 чалавек: і дарослыя, і дзеці».
Каця, 29 гадоў, прыйшла на заняткі «Велашколы» з сынам.
«Мне ўжо амаль 30 гадоў, а я не ўмею катацца на ровары. Ганьба. Сваякі мае ведаюць пра гэта і смяюцца. Родныя мне скінулі інфармацыю пра курсы ад «ВелаГродна» для пачаткоўцаў. Я зацікавілася, паразмаўляла з сынам, а ён у мяне таксама не ўмее катацца, і пайшлі ў займацца. Думала, што тут будзе натоўп людей, але заняткі, можна сказаць індывідуальныя.
Явельмі задаволена курсамі. Навучаюць прыемныя і добрыя валанцёры. Ужо маю задумку купіць сабе ровар, а ў сына ён ужо ёсць".
Алена, 31 год, заўсёды марыла навучыцца катацца на ровары, але не хапала часу.
«Про курсы ад „ВелаГродна“ сказала сястра. Раней, калі мне прапаноўвалі вучыцца, то ў мяне заўсёды з’яўляліся іншыя справы. А зараз я ўжо вырашыла дамагчыся сваёй мэты. Ужо нават выбрала сабе ровар, засталася маленькая праблема — навучыцца катацца».
Плануецца, што заняткі будуць праходзіць два разы на тыдзень. На занятках навучэнцам прадастаўляецца ровар і шлем.
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…