У верасні ў Гродне праходзіць карпаратыўны конкурс «Дзелавы ровар», які арганізуе аб’яданне «ВелаГродна». Сярод удзельнікаў - тры гродзенскія ІТ-кампаніі. Чаму тэхнары падтрымліваюць не надта тэхналагічную акцыю? Ці ёсць сярод гродзенскіх праграмістаў заўзятыя роварысты? Hrodna.life пагутарыў з удзельнікамі акцыі.
У кампаніі «СОФТСЕРВИС» пра акцыю даведаліся выпадкова. І нават дакладна не памятаюць адкуль.
www.instagram.com/p/BnlaZ5ihoAx/?taken-by=softservicegrodno
«У нас шмат хто з супрацоўнікаў ездзіць на ровары, таму наша кампанія вырашыла далучыцца. Большасць выкарыстоўвае ровар не як асноўны сродак для перамяшкання, катаюцца ў вольны час. Але для некалькіх супрацоўнікаў гэта паўнавартасны транспартны сродак, каб дабірацца на працу».
Да акцыі «Дзелавы ровар» некаторыя супрацоўнікі далучылі і свае сем'і, дадалі ў фірме.
Айцішнікі, ровар, актыўны лад жыцця і цікавыя акцыі - рэчы непадзельныя, кажуць у ITIBO. Кампанія мае нават асобны Вела-чат для аматараў ездзіць на працу на ровары.
«Мы спрабуем паляпшаць умовы для рабят, у нас ёсць душавы пакой і вялікая велапаркоўка», — кажуць у кампаніі. Прыняць удзел у акцыі ім прапанавала сама кіраўнічнка «ВелаГродна» Юлія Каляда. І яны адразу пагадзіліся: «Мы заўсёды гатовыя падтрымаць нешта цікавае, у нас маладая кампанія, адкрытая да новага і дапытлівая».
www.instagram.com/p/BnHhssZBV0I/?taken-by=itibo_world
Сёлета ў цёплыя летнія дні на фірмовай велапаркоўцы нават не хапала месцаў: многія аўтамабілісты ў добрае надвор’е аддаюць перавагу ровар.
Асабліва творча да фотаконкурсу падыйшла Аня Палякова, на фота яна прадстаўляе свой ровар у якасці сябра і спадарожніка ў кожны момант жыцця.
У кампаніі «Экспозит» даведаліся пра конкурс на адным з гарадскіх інфармацыйных рэсурсаў.
www.instagram.com/p/BnJFqeyh8eJ/
Удзел у акцыі ад імя кампаніі прынялі шэсць чалавек, аднак велааматараў у фірме больш. «Чатыры чалавекі ў нас наогул ездзяць на працу роварам круглы год: і летам, і зімой».
Конкурс «Дзелавы ровар» праходзіць у Гродне з 15 жніўня па 20 верасня. Мэта конкурса — знайсці і заахвоціць кампаніі, дзе супрацоўнікі і кіраўнікі аддаюць перавагу экалагічнаму віду транспарту. Прыняць удзел у конкурсе можа любая арганізацыя, якая працуе ў Гродне. У намінацыі «ВелаБосс» можа паўдзельнічаць любая беларуская арганізацыя. Праводзіць конкурс грамадская арганізацыя ВелаГродна.
Калі вы хочаце, каб і ваша кампанія далучылася да «Дзелавога ровару», то запоўніце кароткую форму заяўкі на конкурс.
Спаборніцтвы праводзяцца па наступных намінацыях:
У вашай кампаніі шмат людзей дабіраецца на працу на ровары? Актывуйце усіх выкладваць фота з роварам ў сацыяльных сетках з хэштэгам #grodnobiketeam і назвай вашай кампаніі. Больш удзельнікаў - бліжэй прыз!
На працы ёсць велапаркоўка, распранальня і душ? Публікуйце здымкі велапрыязнасці з хэштэгам #grodnobikefriendly і назвай кампаніі. Больш «плюшак» для веласупрацоўнікаў - больш шанцаў на перамогу.
Кіраўнікі ездзяць на працу на ровары? Апублікуйце гэта з хэштэгам #by_bikeboss. «Лайкі» і журы вызначаць лепшага велабоса.
Ездзіце на веласіпедзе на працу ў гарадской (не спартовай) вопратцы? Публікуйце фота з хэштэгам #grodnobikelook і назвай кампаніі.
Ровар для вас нешта большае, чым проста рэч? Пакажыце гэта сваімі крэатыўнымі фоткамі з хэштэгам #grodnobikefriends і назвай кампаніі.
Выбіраеце экалагічны від транспарту, незважаючы на дажджы і буры? Размясціце вашы фота з роварам у «нелётнае» надвор’е з хэштэгам #grodnobikeweather і назвай кампаніі.
У конкурсе ўдзельнічаюць толькі фатаграфіі апублікаваныя ў сацыяльных сетках Facebook, Vkontakte, Instagram з 15 жніўня па 20 верасня ўключна з пазначэннем назвы кампаніі або арганізацыі. Усе падрабязнасці аб конкурсе на афіцыйным сайце: delovelo.by і ў сацыяльных сетках Facebook і Vkontakte.
Мерапрыемства арганізавана Мінскім веласіпедным таварыствам, Цэнтрам экалагічных рашэнняў і ВелаГродна ў межах кампаніі «Дзелавы ровар» праекту «Гарадскі веларух у Беларусі», што фінансуецца Еўрапейскім Звязам.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…