Напярэдадні Дня горада ў Гродне ўсталявалі чарговую кампазіцыю. Каля Дома прафсаюзаў 13 верасня з’явілася двухметровая фігура падарожніка.
Аўтарам драўлянай амаль двухмятровай скульптуры з’яўляецца разьбяр па дрэву УЖРЭП Ленінскага раёна Васіль Булак. У якасці матэрыялу разьбяр абраў таполю.