Трое расіян хацелі ўвезці ў Беларусь 71 тысячу даляраў без дэкларацыі. Цяпер іх канфіскуюць

Трое расіян спрабавалі завезці на тэрыторыю Еўразійскай эканамічнай саюза 71 тысячу даляраў без дэкларавання. Дзвух прыцягнулі да крымінальнай адказнасці, у дачыненні да трэцяга распачата крымінальная справа, піша Гродзенская рэгіянальная мытня.

Рухаліся яны з Літвы праз пункт пропуску «Беняконі» на легкавым аўтамабілі BMW. Для праходжання мяжы грамадзяне абралі «зялёны» калідор. Такім чынам, заявілі пра адсутнасць тавараў, якія падлягаюць абавязковаму пісьмоваму дэклараванню.

Аднак супрацоўнікі мытні выявілі ў багажы кіроўцы і двух пасажыраў грошы ў эквіваленце звыш 16 тыс., 21 тыс. і 34 тыс. даляраў ЗША адпаведна.

У дачыненні да кіроўцы і аднаго з пасажыраў Гродзенскай рэгіянальнай мытняй распачаты адміністрацыйныя працэсы ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 14.5 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае канфіскацыю незадэклараваных грашовых сродкаў у частцы перавышэння.

У дачыненні да іншага пасажыра ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 228 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Ён перавозіў 34 тыс. даляраў, а гэта больш чым у два разы перавышае суму, дапушчальную да перамяшчэння праз мытную мяжу без дэкларавання. У цяперашні час мужчына затрыманы. За кантрабанду грашовых сродкаў прадугледжаны штраф, або абмежаванне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Даведка

Згодна з мытным заканадаўствам Еўразійскага эканамічнага саюза, пры адначасовым перамяшчэнні (як ўвозе, так і вывазе) грашовых сродкаў, што перавышаюць у эквіваленце 10 тыс. даляраў ЗША, яны падлягаюць абавязковаму дэклараванню ў пісьмовай форме шляхам падачы пасажырскай мытнай дэкларацыі, а таксама дадатковага фармуляра да яе на ўсю суму. У фармуляр неабходна ўнесці звесткі аб паходжанні наяўных грашовых сродкаў (грашовых інструментаў), меркаваным іх выкарыстанні, а таксама маршруце і спосабе перавозкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025