Пасля смерці мужа разам з кватэрай Яўгенія атрымала яго даўгі. Жанчына беспрацоўная, інвалід па зроку і выхоўвае 12-гадовую дачку. У месяц яна павінна плаціць 100 рублёў, а можа толькі 20. Але ў банку ісці на саступкі не хочуць і пагражаюць падаць у суд, піша «Вячэрні Гродна».
Муж і жонка не жылі разам каля сямі гадоў, але развод афармляць не сталі. Два гады таму Мікалай памёр. Яўгенія, афіцыйная жонка, атрымала спадчыну, а праз тры месяцы пасля пахавання патэлефанавалі з банка.
— Спачатку па тэлефоне патрабавалі выплаціць больш за 2 тысячы рублёў - такая частка крэдыту засталася непагашанай. Потым сталі дасылаць паведамлення. Прынесла ў банк пасведчанне аб смерці, з таго часу перасталі налічваць працэнты за нявыплату.
Жанчына звярнулася па дапамогу да сваякоў і знаёмых мужа, аднак ні дачка і сын Мікалая ад першага шлюбу, ні яго былыя калегі, акрамя траіх афіцэраў, нічым дапамагчы не змаглі.
— Ён не любіў браць грошы ў доўг і не вінаваты, што ў яго апынуўся рак лёгкіх. Але і маёй віны ў тым, што муж памёр, не паспеўшы разлічыцца, таксама няма, — кажа Яўгенія.
У месяц жанчына павінна плаціць 100 рублёў. Першы плацёж быў у жніўні гэтага года, але Яўгенія грошы так і не пералічыла.
— У красавіку звольнілася, так як паўгода не плацілі заробак. Я інвалід трэцяй групы, адна выхоўваю дванаццацігадовую дачку. Увесь наш даход — дапаможнік па страце карміцеля 250 рублёў і мае «інвалідныя», 150 рублёў. Амаль усе грошы сыходзяць на камуналку, навучанне дачкі ў мадэльнай школе і курсы ангельскай. А яшчэ ўзялі два тэлефоны ў растэрміноўку. Халадзільнік пусты, прадуктамі дапамагае цётка.
Жанчына не адмаўляецца пагашаць крэдыт, але «лішніх» 100 рублёў у яе папросту няма. Максімум яна можа плаціць не больш за 20 рублёў у месяц, пакуль не знойдзе новае месца працы.
— Я кандытар чацвёртага разраду, мяне ў кафэ, рэстаран з рукамі і нагамі возьмуць. Часта тэлефануюць і запрашаюць, але з-за праблем са здароўем адмаўляюся. Перанесла шэсць аперацый, цяпер нельга падымаць больш трох кілаграм, нагінацца, стаяць каля печак. Раз у паўгода патрэбна паўторная аперацыя, а гэта каштуе каля 500 рублёў, — расказвае Яўгенія.
Жанчына тройчы пісала заяву ў банк з просьбай плаціць па 20 рублёў у месяц без павялічэння агульнай сумы доўгу. І кожны раз атрымлівала адмову. У афіцыйным адказе банк заяўляе, што «не знаходзіць падстаў для прадастаўлення растэрміноўкі па аплаце запазычанасці па дагаворах». Акрамя таго, нагадвае, што ў выпадку непагашэння запазычанасці будзе ініцыявана прымусовае спагнанне з спадчыннікаў, гэта значыць банк звернецца ў суд.
Як сказаў Сяргей Коваль, начальнік аддзела спагнанняў запазычанасці фізічных асоб банка, дзе браў крэдыт муж Яўгеніі, абмяркоўваць з трэцімі асобамі ўзаемаадносіны паміж даўжніком і банкам не маюць намеру. Звесткі адносяцца да банкаўскай таямніцы.
Яўгенія і далей не збіраецца плаціць па крэдыце і спадзяецца, што ў фінансавай установе ўсё ж пойдуць на саступкі.
Валянціна Сахарчук, адвакат юрыдычнай кансультацыі Ленінскага раёна горада Гродна:
— Па Грамадзянскаму кодэксу, разам са спадчынай спадчыннікі атрымліваюць правы і абавязкі, у тым ліку і даўгі. Кожны з спадчыннікаў адказвае па даўгах ў межах кошту, які перайшоў да яго праз спадчынную маёмасць. Калі спадчыннік прымае спадчыну, значыць, ён прымае і даўгавыя абавязальніцтвы, пра якія можа і не ведаць.
У дадзеным выпадку банк дзейнічае цалкам законна. Што тычыцца растэрміноўкі, гэтае пытанне вырашаецца толькі па меркаванні банка. Ён можа падаць у суд, і калі жанчына прайграе, могуць апісаць маёмасць або забараніць выезд за мяжу.
Яўгеніі варта сабраць адпаведныя дакументы для чарговай просьбы ў банк. Гэта могуць быць даведкі аб інваліднасці, пра тое, што на ўтрыманні дзіця, што ўжо плаціць растэрміноўку, што ніякай іншай нерухомасці, акрамя кватэры, у яе няма. Можна ўстаць на ўлік у цэнтры занятасці.
Па дадзеных Нацбанка, запазычанасць жыхароў Гродзенскай вобласці па пазыках перад банкамі на 1 жніўня — 1,047 рублёў. Яшчэ год таму доўг быў менш на 176 млн. Расце і агульны абавязак перад банкамі па краіне: на 1 жніўня — 10 млрд 373,4 млн. Хоць яшчэ месяц таму было амаль на 211 мільёнаў рублёў менш.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…