Ва «Універсітэце Залатога Веку» пачынаецца юбілейны дзясяты навучальны сезон: яшчэ можна запісацца!

Урачыстае адкрыццё новага акадэмічнага года запланавана на 4 кастрычніка. Запіс на ўдзел у праграме ўжо ідзе!

Сёлета студэнтаў УЗВ зноў чакаюць розныя курсы і клубы, цікавыя агульныя лекцыі і інтэграцыйныя сустрэчы.

Запіс будучых студэнтаў УЗВ будзе доўжыцца да 14 верасня.

Прыйдзіце да нас і Вы атрымаеце:

— веды і ўменні, якія дапамогуць вам якасна жыць
— новых сяброў і цікавую кампанію людзей рознага ўзросту
— магчымасць навучацца ў прафесіяналаў
— магчымасць рэалізаваць свае мары і інтарэсы
— мноства станоўчых эмоцый

Вы зможаце:

· палепшыць здароўе
· падарожнічаць у розныя цікавыя месцы
· зрабіць тое, чаго не паспелі падчас вашай працоўнай кар’еры
· апынуцца ў віры студэнцкага і грамадскага жыцця з новымі знаёмствамі і ўражаннямі, цікавымі падзеямі і адчуваннем сваёй запатрабаванасці

Як стаць студэнтам УЗВ?

1) Запісацца на прэзентацыю па тэлефонах 62−01−81, 68−62−80 альбо +375 33 634 10 41 (МТС) з 3 да 14 верасня з 10.00 да 16.00, альбо запоўніць электронную анкету.
2) Прыйсці на прэзентацыю 17 — 21 верасня па адрасе вул. Будзёнага 48а-86
3) Падпісаць дамову на навучанне 17−28 верасня
4) Запісацца на курсы і клубы, якія вас цікавяць
5) Аплаціць удзел у праграме
6) Прыйсці на ўрачыстае адкрыццё юбілейнага навучальнага года 4 кастрычніка

Колькі каштуе ўдзел у праграме?

Для тых, хто мае пасведчанне выпускніка за любы з апошніх 3 гадоў, — 60 рублёў за семестр
(20 рублёў на месяц)
Для тых, хто не мае пасведчання выпускніка, — 75 рублёў за семестр (25 рублёў на месяц)

Засталіся пытанні?

Званіце 62−01−81, 68−62−80 альбо +375 33 634 10 41 (МТС)
Пішыце uzv.hrodna@gmail.com

Арганізатарамі праграмы «Універсітэт Залатога Веку» у Гродне з’яўляюцца прыватная ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» і грамадскае аб’яднанне «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці сектар».

Вы можаце таксама падтрымаць праграму «Універсітэт Залатога Веку» сваімі ахвяраваннямі.

Пры вашай падтрымцы больш сталых людзей атрымаюць магчымасць не дажываць, а жыць актыўна, годна і цікава, навучацца і прыносіць карысць грамадству.

На вэб-пляцоўцы Талака створаная спецыяльная старонка, праз якую лёгка і проста зрабіць ахвяраванні ў любым памеры на карысць праграмы «Універсітэт Залатога Веку».

З вашай падтрымкай мы часткова кампенсуем выдаткі на арэнду памяшканняў, у якіх праводзяцца заняткі, камунальныя паслугі, канцтавары, матэрыялы для заняткаў (падручнікі, раздрукоўкі).

Падзяліцца
Меткі: адукацыя

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025