museum-grodno.by
У час раскопак на Старым замку ў Гродне археолагі знайшлі інкруставаны кавалак драўлянага прадмета. Верагодна, гэта фрагмент шахматнай дошкі, паведамілі ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі. Раней на раскопках ужо знаходзілі шахматныя фігуры.
На драўлянай палосцы даўжынёй больш за 25 см і шырынёй 4 см знаходзіцца 8 чорных і белых палёў. Знаходку адразу замарозілі, каб забяспечыць ад знішчэння. У будучыні з ёй будуць працаваць рэстаўратары, расказала «СБ Беларусь сегодня» загадчыца аддзела архелогіі музея Наталля Кізюкевіч.
Агулам за час раскопак на Замкавай гары знойдзена каля 1500 артэфактаў. Гэтак, у жніўні была знойдзена шахматная фігура, імаверна з рога аленя. Шахматную фігуру знаходзілі і раней, у час раскопак у 1930-х.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…