Шлюз Кужынец, на якім размешчаны пункт пропуску Рудаўка-Лясная, зачынены c 10 верасня, паведамілі ў Падляшскім аддзяленні Польскай памежнай службы.
Ён будзе зачынены да моманту, пакуль рашэнне не адкліча Раённае Упраўленне Воднай Гаспадаркі ў Беластоку. Перасекчы мяжу ў гэтым месцы можна пешшу або на ровары, а байдаркі прыйдзецца пераносіць ўручную па беразе. Буйнейшыя судны не змогуць у бліжэйшы час перасекчы там мяжу.
Пункт пропуску Рудаўка-Лясная — сезонны, ён дзейнічае з 1 мая да 1 кастрычніка, з 8.00 да 20.00 па беларускім часе.