Напярэдадні Дня горада на назіральнай пляцоўцы на вуліцы Дарвіна ўсталявалі аглядны бінокль. З дапамогай яго з левага берага Нёмана можна ў дэталях разглядзець стары горад.
Палюбавацца відамі Гродна можна за 1 рубель: столькі каштуе 1 хвіліна назірання.
[irp posts="3624″ name="З біноклем па старым Гродне. Глядзі дэтальнае фота горада, якім ён быў 150 гадоў таму"]
Бінокль на назіральнай пляцоўцы гарадскія ўлады абяцалі ўсталяваць яшчэ ў пачатку чэрвеня са стартам фестывалю нацыянальных культур. У выніку зрабілі гэта праз тры месяцы.
[irp posts="25 627″ name="Юбілей адной гравюры, альбо чаму гродзенцам варта паказаць сваю годнасць"]