У Гродне знайшлі мужчыну, які задушыў ката. Яго праверыць псіхіятр

Супрацоўнікі міліцыі высветлілі асобу падазраванага. Ім аказаўся 36-гадовы нідзе не працуючы гродзенец, які раней ужо быў судзімы.

Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ў дачыненні да 36-гадовага жыхара Гродна па факце жорсткага абыходжання з жывёлай, што прывяло да яго гібелі, здзейсненага з хуліганскіх меркаванняў (ч.1 ст.339−1 Крымінальнага кодэкса).

Падставай да ўзбуджэння крымінальнай справы сталі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі органаў унутраных спраў па звароце грамадскага аб’яднання абароны жывёл. Зааабаронцы прадставілі відэазапіс камеры назірання, які зафіксаваў факты жорсткага абыходжання і гібелі ката ад рук невядомага мужчыны.

Пасля стараннага вывучэння відэа супрацоўнікі міліцыі высветлілі асобу падазраванага.

Следчыя высветлілі, што злачынства было здзейснена 14 ліпеня каля 17 гадзін у грамадскім месцы на вуліцы Індурская шаша. Мужчына паклікаў да сябе ката, пасля чаго стаў душыць і біць яго аб прыступкі лесвіцы. Пакінуўшы цела жывёлы на месцы злачынства, збег.

Падазраваны раней судзімы, у тым ліку за хуліганства, нідзе не працуе. Злачынства здзейсніў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення.

Улічваючы характар ​​зробленага, плануецца правядзенне ў дачыненні да падазраванага судова-псіхіятрычнай экспертызы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024