У панядзелак 10 верасня ў рамках кваліфікацыі Еўра-2019 маладзёвая зборная Беларусі ў Гродне буйна прайграла аднагодкам з Харватыі з лікам 0:4.

Гульню, якая праходзіла на ЦСК «Нёман», наведала парадку 1500 чалавек. Кошт квітка складаў усяго два рублі.

Беларусь (U-21) — Харватыя (U-21) — 0: 4

Галы: 0: 1 — Яколіш (16), 0: 2 — Шуньіч (44), 0: 3 — Халіловіч (46), 0: 4 — Брэкала (65)

У групе пасля васьмі матчаў падапечныя Людаса Румбуціса з адзінаццацю баламі займаюць чацвёртае месца.