Колькі гутанкаў вінаграду расце ў Беларусі, з якога з іх найлепш рабіць віно і што за аналаг ківі расце ў Лідзе — на гэтыя пытанні можна атрымаць адказ на 15-й выставе-кіршамы вінаграду. Яна праходзіць 6−7 верасня ў Гродзенскім аграрным універсітэце.
Сёлета вінаград у Беларусі саспеў на 10 дзён раней, чым звычайна. Гэта здарылася дзякуючы цёпламу сонечнаму лету і адсутнасці замаразкаў вясной, кажа арганізатар выставы Сяргей Собалеў. «Прынамсі за апошнія 15 год гэта самы ранні ўраджай вінаграду. Бывалі гады, калі вінаград саспяваў з затрымкай на два-тры тыдні і нават месяц», — кажа Сяргей Юр’евіч.
У Беларусі вырошчваюць больш за 300 гатункаў вінаграду, але толькі 14 з іх занесены ў дзяржрэестр. То бок, афіцыйна ў Беларусі дазволена прадаваць саджанцы толькі 14 гатункаў.
Самы буйны вінаграднік Беларусі (больш 100 га) месціцца ў Пінскім раёне.
У параўнанні з першымі выставамі, у якіх прымалі ўдзел 3−5 чалавек, сёння удзельнікаў нашмат больш. За гэты час змянілася не толькі колькасць удзельнікаў, яле і стаўленне гараджан да тутэйшага вінаграду. «Цяпер ніхто не круціць пальцам ля віска. Ужо не патрэбна, як раней, большасць часу тлумачыць людзям, што гэта мясцовы вінаград, які расце пад Капцёўкай ці ў Парэччы», — кажа Собалеў.
За апошнія 30−40 год з’явілася вельмі шмат ранніх гатункаў вінаграду. Раней існуючыя гатункі былі настолькі познія, што не вырошчваліся ў Беларусі. Таму рост колькасці гатункаў на Беларусі адбываецца не дзякуючы таму, што зменяецца клімат, а таму, што зменяецца сам вінаград.
Каля 3\4 вінаграду, які вырошчваецца ў свеце, гэта вінны вінаград, ён больш сакавіты за сталовы. З 1 кг можа атрымаць каля 600−700 мл соку. Беларускі ж вінаград у большасці сталовы. Таму ў прамысловых маштабах віно з яго не вырабляюць.
Мікалай Камароў па прафесіі ляснік, але ўжо каля 20 год займаецца вінаградам. На выставу ён прыехаў з жонкай цягніком з Бабруйска.Вінаград ён вырошчвае для сябе, раздае сваякам і сябрам, а калі год ураджайны — частку прадае. Сёння вінаграднік Камаровых, які месціцца на плошчы ўсяго 3,5 сотак, налічвае 80 кушчоў, а раней бывала і 100. Мікалай з жонкай стараюцца не прапускаць кірмашы і ўжо ў гэтую суботу збіраюцца паехаць ў Пінск. Толькі ўжо на аўто.
Віктар Гузенка з Ліды займаецца вырошчваннем актынідый — гібрыда ківі, які прывезлі ў Беларусь з дальнеўсходняй тайгі. Па словах Віктара Іванавіча, у актымідыях больш вітаміну С чым у звычайным ківі і лімоне. Дарэчы, Віктар Іванавіч быў у першым у Беларусі, хто пачаў выршчвайць актымідыі яшчэ ў 1995 годзе.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…