«Дзюбеля» заспяваюць больш за трыдцаць сваіх песен разам з сябрамі вакаліста і калегамі па сцэне. У канцэрце возьмуць удзел Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Юры Стыльскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Уладзімір Пугач, Алег Хаменка, Алесь Мышкевіч, Аляксандр Саладуха, Аляксандр Памідораў, Алесь Лютыч, Зоя Сахончык, Lesley Knife, Ангус Тарнада, Дзяніс Тарасенка, «Веласіпедзістаў».

Канцэрт пройдзе 25 кастрычніка у 19.00. Месца — Prime Hall (Пераможцаў, 65). «Кулінковіч не разу не граў там сольнік, але хацеў», — кажуць арганізатары. Яны абяцаюць, што магчымасці света, праэкцый, гуку дадуць магчымасць зрабіць усё як трэба.

Сродкі пойдуць сям’е, на помнік, альбом з фотаздымкамі і кнігу публіцыстыкі.


«Адзін толькі рок-н-рол заўсёды жывы!» Гродзенцы ўзгадваюць Аляксандра Куллінковіча


Квіткі ад 30 руб. на сайце і ў касах аператара Kvitki.by. Квіткі без камісіі на сайце і ў касах Prime Hall.