Ужо год пальчаткавая фабрыка размяшчаецца ў незанятых памяшканнях «Элод» на вуліцы Валковіча, а вялізны трохпавярховы будынак у самым цэнтры горада зменіцца, піша «Вячэрні Гродна».
Пытанне аб тым, што абодва прадпрыемствы лёгкай прамысловасці - ААТ «Гродзенская пальчаткавая фірма» Акцэнт" і ААТ «Швейна-гандлёвая фірма „Элод“» — могуць размяшчацца ў адным месцы, абмяркоўвалася некалькі гадоў. Неабходнасць пераезду тлумачылася тым, што вытворчасць у абедзвюх фабрык моцна скарацілася, вялікія прасторы апынуліся непатрэбнымі. Да прыкладу, толькі «Акцэнт» належаў будынак плошчай 7500 квадратных метраў, аднак пад вытворчасць было занята ня больш за чвэрць, астатняе знаходзілася ў арэндзе, частка памяшканняў і зусім пуставала.
— Вытворчасць была раскідана, гэта ўскладняла працоўны працэс. Цяпер на «Элод» мы займаем толькі 2 тысячы квадратных метраў - тут кампактна і добра. Зрабілі рамонт, усталявалі сучасную вытворчасць. І работнікі задаволеныя, — патлумачыла кіруючая ААТ «Гродзенская пальчаткавая фабрыка «Акцэнт» Галіна Кулакоўская.
Пасля змены адрэсы на фабрыцы скарацілі штат. Аптымізацыю правялі за кошт інжынерна-тэхнічных работнікаў, падсобнага персаналу і прыбіральшчыкаў, працоўных стараліся не звальняць. Зараз на прадпрыемстве працуе 150 чалавек.
Памяшканні на Маставой вуліцы аддалі ў арэнду. Тут знаходзяцца некалькі кафэ і фітнес-клуб.
— Арэнда прыносіць невялікі, але стабільны даход. Плата невялікая, каб не спудзіць арандатараў, так як стан некаторых памяшканняў пакідае жадаць лепшага, — дадала Галіна Кулакоўская.
ААТ «Гродзенская пальчаткавая фабрыка «Акцэнт» было заснавана ў 1967 годзе. У 2005 годзе на прадпрыемстве ўкаранёна міжнародная сістэма менеджменту якасці СТБ ISO 9001. У год выпускаецца каля 300 тысяч пар пальчатак для кліентаў ўсіх узростаў. У асартыменце — больш за 200 мадэляў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…