Раніцай 6 верасня ў Гродне быў заўважаны «дом на колах» сусветна вядомых падарожнікаў з Аўстраліі - Джона і Лінды Пайндер, паведамляе AUTOGRODNO.BY. Іх Isuzu стаяў на паркоўцы па вуліцы Дарвіна.
Вандроўцы вядомыя тым, што 13 гадоў таму адправіліся з Аўстраліі ў кругасветнае падарожжа. Спачатку яны падарожнічалі ў Паўднёвай Амерыцы, затым у Паўночнай. Далей прыехалі ў Ірландыю і Вялікабрытанію, аб’ехалі ўсю Еўропу і нядаўна здзейснілі падарожжа па Расіі.
На днях вандроўцы прыехалі ў Беларусь, пабываўшы ў Віцебску і Мінску. Учора днём падарожнікаў сустрэлі ў Лідзе.
Свой шлях Джон і Лінда трымаюць далей у Заходнюю Еўропу, затым маюць намер падарожнічаць па Афрыцы і ўжо потым плануюць вярнуцца дадому.