У Гродне 19 верасня адбудзецца рэгіянальная канферэнцыя KEF 2018 — Кастрычніцкі эканамічны форум. На канферэнцыі плануецца абмеркаваць канкурэнтаздольнасць гродзенскага рэгіёну і існуючыя магчымасці для доўгатэрміновага росту.

Рэгіянальныя канферэнцыі KEF пройдуць ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі: у Гомелі (11 верасня), Магілёве (12 верасня), Віцебску (13 верасня), Гродна (19 верасня) і Брэсце (20 верасня).

Спікеры канферэнцыі:

Наталля Берчанка, намеснік дырэктара НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Чубрык, дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ

Дзмітрый Крук, старшы навуковы супрацоўнік BEROC

Ігар Пеліпась, к.э.н., дацэнт, старшыня назіральнага савета Даследчага цэнтра ІПМ

Глеб Шымановіч, эканаміст Даследчага цэнтра ІПМ

Юрый Войтукевич, кіраўнік аддзела рэгіянальнага развіцця па Гродзенскай вобласці ПВТ

Дар’я Урбан, сацыёлаг Даследчага цэнтра ІПМ

Поўная праграма канферэнцыі размешчана на сайце KEF.

Развіццё  канкурэнтаздольнасці фактары росту і рызыкі Гродзеншчыны абмяркуюць на рэгіянальнай канферэнцыі KEF 2018

Месца правядзення: Канферэнц-зала ДУ «Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны» Гроднаінвест «(вул. Горкага, 91А),

час: з 9.30 да 17.30

ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА ў якасці ўдзельніка канферэнцыі можна да 14 верасня тут.

Удзел у канферэнцыі бясплатны.


Кастрычніцкі эканамічны форум — пляцоўка для адкрытага прафесійнага дыялогу аб устойлівым развіцці Беларусі ў кантэксце развіцця глабальнай эканомікі. Місія KEF — спрыяць таму, каб эканоміка Беларусі стала эфектыўнай, эканамічная палітыка — адказнай, будучыня — прывабнай для грамадзян.

Мерапрыемства арганізавана Даследчым цэнтрам ІПМ ў партнёрстве з НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і рэгіянальнымі арганізацыямі пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза (праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі № 2/16/810).

Рэгіянальны партнёр канферэнцыі KEF ў Гродне ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый». Пры ўдзеле Бізнес-школы ІПМ ў Гродне.