У верасні 2018 года Гродзенскі дзіцячы хоспіс адзначыць 10-гадовы юбілей сваёй дзяенасці. Пра тое, як працуе хоспіс, яго супрацоўнікі расказалі журналістам 5 верасня на медыя-сняданку.
Як усё пачыналася
У 2008 годзе, калі быў арганізаваны дзіцячы хоспіс, у Беларусі не было нават адпаведнай нарматыўнай базы, расказала дырэктарка хоспіса, Вольга Вялічка. І разумення, як дапамагаць безнадзейна хворым дзецям і сем’ям з такімі дзецьмі, таксама не хапала. Было толькі ўсведамленне, што такіх дзяцей непазбежна чакае альбо цяжкая форма інваліднасці, альбо хуткая смерць.
Працавалі з невылечнымі дзецьмі толькі медыцынскія ўстановы і ахапіць увесь комплекс неабходнай падтрымкі было практычна немагчыма.
Хоспіс узнік як грамадская арганізацыя і на пачатку складаўся з 2 супрацоўнікаў. Пад іх апекай было 8 дзяцей. Зараз у дзіцячым хоспісе працуе 8 чалавек, а дзяцей пад іх апекай 86.
Хаця вылечыць захворванні гэтых дзяцей немагчыма, ім патрэбна медычная дапамога, калі яны хварэюць на іншыя захворванні, напрыклад, звычайныя прастуды. Апроч таго, у дзіцячым хоспісе яны атрымліваюць рэабілітацыю на даму і абілітацыю ў сэнсорным пакоі хоспіса.
[irp posts="16 130″ name="Безбар'ерны кінатэатр Гродзенскага дзіцячага хоспіса гатовы прыняць наведвальнікаў"]
Значную частку працы складае і псіхалагічная дапамога сем’ям, што маюць невылечна хворых дзяцей, а таксама сацыялізацыя дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці. На пачатку працы дзіцячы хоспіс не меў літаральна нічога, апроч жадання дапамагаць дзецям. Зараз ён працуе ў добрым памяшкані, адрамантаваць каторае дапамаглі валанцёты. Тут ёсць безбар’ерны кінатэатр працуе «круглы» тэатр, каторы прыдумалі таксама валанцёры хоспіса.
[irp posts="68 594″ name="Круглы і інтэрактыўны: у Гродзенскім дзіцячым хоспісе прыдумалі ўласны фармат тэатру"]
[irp posts="16 161″ name="Для дзяцей, для душы і таму што хочацца! Валанцёры расказалі, чаму дапамагаюць дзіцячаму хоспісу"]
Не толькі медычная дапамога
Супрацоўнікам хоспіса ўвесь час даводзіцца мець справу са складанымі тэмамі смерці. Таму яны дбаюць і пра духоўную падтрымку такіх сямей. Хоспіс супрацоўнічае са святарамі розных канфесій і яны суправаджаюць сем'і ў складаны час сыходу дзіцяці.
Сацыяльная дапамога ад дзіцячага хоспіса складаецца з забеспячэння сямей з хворымі дзецьмі неабходным медыцынскім абсталяваннем, матэрыяламі для догляду і лекамі. Гэтыя рэчы набываюцца за кошт дабрачынных ахвяраванняў.
[irp posts="77 634″ name="Даша будзе дыхаць дома. Ёй дапамаглі 8 000 чалавек з Беларусі і Польшчы"]
Меркаваннем Вольгі Вялічкі, дзіцячы хоспіс патрэбен звычайным гаражанам не менш, чым семьям з хворымі дзецьмі. Пра тое сведчыць усё большая колькасць валанцёраў, што прапануюць сваю дапамогу. Прычым, калі раней тыповым валанцёрам была «студэнтка псіхалагічнага факультэту з ГрДу», то сёння хоспіс падтрымліваюць і дарослыя сямейныя людзі. Некалькі мужчынаў на ўласных аўтамабілях дапамагаюць давозіць дзяцей да хоспіса, а нядаўна з’явілася сталая жанчына, што валанцёрыць «бабуляй на гадзіну».
[irp posts="73 635″ name=" Тут шмат любові". Фотагісторыя пра жыццё дзіцячага хоспіса ў Гродне"]
Дзіцячы хоспіс і гродзенскі бізнес
Адна з сучасных задач хоспіса, меркаваннем Вольгі Вялічка, не толькі збіраць сродкі, але і самім іх зарабляць. Зараз тут стварылі калекцыю адаптыўнага адзення, што будзе пасаваць для людзей з інваліднасцю. У перспектыве мяркуецца адкрыць сацыяльнае прадпрыемства па яе серыйнаму выпуску.
[irp posts="52 609″ name=""Яны сапсуюць свята" ці «У гэтым адзенні людзі»? Мадэлі з інваліднасцю ўпершыню ў Беларусі паўдзельнічалі ў модным шоў"]
Падтрымлівае дзіцячы хоспіс і мясцовы бізнес праз акцыю «Адзінка, якая ратуе жыццё». У межах акцыі прадпрыемствы пералічваюць 1% з прыбытку на карысць хоспісу. Многія прадпрыемствы ахвяруюць сродкі і па-за межамі акцый. Калі вы бачылі на дзвярах ці вітрынах установаў налепку «Сябра дзіцячага хоспісу», то ведайце — гэта такія прадпрыемствы.
Да слова, кавярня Н2О, дзе праходзіў медыясняданак, таксама сябра хоспісу. Апроч медыясняданка, тут ужо некалькі гадоў праходзяць навагоднія святы для сямей з хворымі дзецьмі і тых, хто іх падтрымлівае.