Ліга чэмпіёнаў: «Нёман» у Чэхіі буйна саступіў «Камеце»

Падапечныя Сяргея Пушкова ў чацвер 6 верасня ў рамках Лігі чэмпіёнаў гасцявалі ў чэшскім Брно і прайгралі там мясцовай «Камеце» з лікам 6:2.

Нагадаем, у першым матчы, які праходзіў у Гродне «Нёман» апынуўся мацней суперніка — 4:2. У Брно жа «Камета» ўзмацніла свой склад лідэрамі і пры сваіх заўзятарах буйна абыграла гродзенцаў.

«Нёман» першым адкрыў лік у матчы. Зрабілі гэта гродзенскія хакеісты на 2-й хвіліне. Чырвона-чорныя пакаралі «Камету» за памылку брамніка. Дакладным кідком адзначыўся Ляўша.

На 6-й хвіліне ўжо пасля памылкі гродзенскіх абаронцаў «Камета» правяла добрую камбінацыю і зраўняла лік. Вызначыўся Горкі. А праз дзве хвіліны гаспадары рэалізавалі большасць і выйшлі наперад. На 11-й хвіліне гродзенцы і зусім прапусцілі трэцюю шайбу і зноў аўтарам шайбы стаў Горкі.

Пасля перапынку «Нёман» трохі сабраўся. На 32-й хвіліне гродзенцы рэалізавалі большасць і скарацілі адставанне ад суперніка на адну шайбу. Ляўша аддаў на Кіслага, які закінуў з пятачка. Але праз дзве хвіліны ўжо госці рэалізоўваюць большасць і забіваюць чарговую шайбу — 4:2. Далёкім, і дакладным кідком у чэхаў адзначыўся Мікуша.

У заключнай дваццаціхвілінцы гаспадары закінулі яшчэ дзве шайбы гродзенцам. На 49-й хвіліне Грушка робіць 5:2. А за дзве хвіліны да сірэны Горкі ставіць кропку ў матчы 6:2.

«Камета» — «Нёман» — 6:2

Становішча ў групе:
1. «Цуг» — 6 (ачкоў), (2 гульнi),
2. «Камета» — 6, (3),
3. «Нёман» — 3, (3)
4. «Айсберен» — 0, (2).

Свой наступны матч «Нёман» правядзе ў швейцарскім «Цуге», дзе сустрэнецца з лідэрам групы. Калі гродзенцы хочуць выходзіць з групы, ім патрэбна перамога любой цаной у Швейцарыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025