Цэлы клас са школы № 11 вырашыў стаць валанцёрамі Гродзенскага дзіцячага хоспіса на лінейцы 1 верасня. А бацькоўскі камітэт прапанаваў грошы, якія яны вытрацілі б на букеты, ахвяраваць хоспісу.
Таксама 1 верасня прайшоў круглы стол з мэтай удасканалення аказання дапамогі сем’ям, якія маюць дзяцей з аўтызмам. Там абмеркавалі дыягностыку аўтызму і новыя формы працы з такімі дзецьмі - напрыклад, тэатр.
Падчас круглага стала паказалі спектакль з удзелам дзяцей- аўтыстаў. Пастаноўка «Чыгунка» расказвае пра тое, як выглядае свет вачыма хлопчыка-аўтыста. Гэта «Сямейны інклюзіў-тэатр» — сацыяльна-культурны праект, які працуе ў Мінску c 2016 года. Тут займаюцца дзеці і падлеткі, у тым ліку, з аўтызмам. Гэта сучасны тэатр, у якім злучаныя класічная і сучасная харэаграфія, пластыка, вакал, элементы драматычнага і камедыйнага жанраў.
Мэта арганізацыі - стварыць роўныя ўмовы для творчасці асаблівых дзяцей і дапамагчы ім сацыялізавацца. Сёння ў трупе тэатра 78 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, у тым ліку 26 дзяцей з аўтызмам. І ў творчым партфелі тэатра ўжо тры паўнавартасных спектакля: «Флейта-чарадзейка», «Чыгунка», «Казка воўчага лесу», «Дрэва казак», «Аднойчы ў вялiзным горадзе».
У хоспісе зараз збіраюць грошы на інвалідны вазок для сваёй падапечнай Ганны Лашчук. Вы можаце ахвяраваць грошы любым зручным спосабам.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…