Цяпер на месцы будучага ГЦ катлаван, аднак праз год тут вырасце трохпавярховы гандлёвы цэнтр, у якім цокальны паверх аддадуць пад паркоўку, а на двух астатніх размесцяцца гандлёвыя аб’екты. «Якарным» арандатарам стане чарговая ўстанова сеткі фастфуду Burger King, піша «Вячэрні Гродна».
— Канкрэтнай дамовы з імі пакуль няма, аднак усе ўзгадненні і праектныя працы выконваліся выключна пад Burger King, — распавёў уладальнік ўчастка бізнэсовец Уладзімір Барботчанка.
Нагадаем, гэта будзе ўжо трэці рэстаран Burger King ў Гродне: першы адкрыўся вясной 2017 года на Савецкай вуліцы, а ў кастрычніку з’явілася другая кропка — у гіпермаркеце «Алмі» на праспекце Касманаўтаў. Яе асаблівасцю стала магчымасць атрымаць замову, не пакідаючы аўтамабіля.
Участак быў набыты ў маі 2017 года на адкрытым аўкцыёне за 90 тысяч рублёў.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…