Цяпер на месцы будучага ГЦ катлаван, аднак праз год тут вырасце трохпавярховы гандлёвы цэнтр, у якім цокальны паверх аддадуць пад паркоўку, а на двух астатніх размесцяцца гандлёвыя аб’екты. «Якарным» арандатарам стане чарговая ўстанова сеткі фастфуду Burger King, піша «Вячэрні Гродна».

— Канкрэтнай дамовы з імі пакуль няма, аднак усе ўзгадненні і праектныя працы выконваліся выключна пад Burger King, — распавёў уладальнік ўчастка бізнэсовец Уладзімір Барботчанка.

Нагадаем, гэта будзе ўжо трэці рэстаран Burger King ў Гродне: першы адкрыўся вясной 2017 года на Савецкай вуліцы, а ў кастрычніку з’явілася другая кропка — у гіпермаркеце «Алмі» на праспекце Касманаўтаў. Яе асаблівасцю стала магчымасць атрымаць замову, не пакідаючы аўтамабіля.


Гродна 10 гадоў з гіперамі: ад самага адсталага горада да самага буйнога гандлёвага цэнтра


Участак быў набыты ў маі 2017 года на адкрытым аўкцыёне за 90 тысяч рублёў.