Першыя адбіткі гравюры Цюндта, адноўленай у праекце «Анёлы над горадам», ужо надрукаваны і чакаюць сваіх гаспадароў. Пра гэта паведаміў адзін з ініцыятараў праекта, гродзенскі гісторык Аляксандр Перагудаў. Ад 3 верасня гродзенскія фундатары вяртання анёлаў могуць атрымаць свае падарункі ў «Цудоўні».
«Работа над аднаўленнем усёй гравюры працягваецца. Мы падабралі адпаведную часу паперу і зрабілі серыю пробных адбіткаў-фрагментаў. А яшчэ мы адказалі для сябе на шэраг тэхнічных пытанняў. У прыватнасці, вырашылі паўтарыць прынцып двухэтапнага друкавання гравюры і тлумачальных тэкстаў у картушах асобна, а таксама правялі перамовы з паліграфістамі наконт выдання постара», — распавёў Аляксандр.
[irp posts="57 991″ name="Мінчукі і гродзенец адновяць гравюру 1568 года і падораць музею"]
Нагадаем, што ў планах праекта друк поўнафарматнай гравюры і каляровых постараў з яе. Адну з адноўленых копій арганізатары праекта плануюць падарыць гродзенскаму музею.
Сёлета гравюры Адэльгаўзера-Цюндта «Сапраўднае апісанне горада Гродна ў Літве» спаўняецца 450 гадоў. Каб кожны гродзенец змог убачыць, як выглядаў горад у той час, студыя imago.by і Аляксандр Перагудаў вырашылі аднавіць гравюру. Грошы на праект сабралі цягам 13 дзён.
[irp posts="66 428″ name="Анёлы, якіх выбралі гродзенцы. Вызначыліся пераможцы конкурса сэлфі"]
Першых «анёлаў» у Гродне атрымалі пераможцы конкурса «Сэлфі з анёлам» яшчэ ўлетку. Зараз усе, хто падтрымаў праект, могуць атрымаць сваіх анёлаў.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…