Сумесная эстафета Польскай пошты і работнікаў Белпошты прайшла па вуліцах Гродна 3 верасня. Мерапрыемства было прымеркавана да стагоддзя аднаўлення незалежнасці Польшчы і 460-й гадавіны Каралеўскай пошты Рэчы Паспалітай.
Забег пачаўся 1 верасня з адкрыцця помніка польскім паштальёнам у Гданьску. У гэтым годзе адзначаецца 79-я гадавіна абароны польскага паштамта ў Гданьску. Пасля гэтага дэлегацыя з 26 чалавека адправілася ў іншыя польскія гарады, большую частку дарогі паштальёны пераадольвалі на аўтобусе. Беглі і ў літоўскіх гарадах, напрыклад у Вільні. У Беларусі да палякаў далучыліся гродзенскія паштальёны.
Разам беларускія і польскія калегі прабеглі некалькі кіламетраў: ад вуліцы Горкага да плошчы Тызенгаўза. На фінішы паштальёнаў сустракаў Генеральны консул Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксёнжак і кіраўніцтва Гродзенскага філіяла Белпошты.
Забег польскіх паштальёнаў скончыцца 12 верасня ў Вене. Арганізатарамі забегу выступілі Камітэт па спорце і турызму польскай пошты і Клуб спартыўнай дзейнасці «Палонія».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…