На вуліцы Бялінскага праблемы з ямамі існуюць ужо некалькі гадоў, але толькі ў канцы жніўня 2018 года гродзенскія дарожнікі даехалі ў гэты раён і залаталі некаторыя праблемныя месцы. Зрабілі яны гэта цікавым спосабам: з дапамогай чайніка.
«Як застыгне эмульсія, то будзе лепш чым асфальт», — казалі рабочыя.
Дарожнікі ліквідавалі ямы ўручную з дапамогай чайніка з эмульсіяй, а пасля пасыпалі жвірам. Нягледзячы на незвычайны спосаб рамонту, жыхары вуліцы засталіся задаволеныя.