Цэнтр інфармацыі для людзей з парушэннем слыху адкрылі ў Гродне

Цяпер гродзенцы з парушэннямі слыху могуць звяртацца ў цэнтр з дапамогай даступных ім відаў сувязі: праграм IP-тэлефаніі, такіх як Skype і іншых, факсімільнай сувязі, смс-паведамленняў, праграмнага забеспячэння для мабільных сродкаў сувязі (WhatsApp, Viber і іншых) ці асабіста прыйсці на прыём, піша «Гродзенская праўда».

Гэта другі падобны цэнтр у Беларусі пасля Мінска. Размясціўся цэнтр на базе абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх» на вуліцы Савецкай.

У цэнтры перакладчык мовы жэстаў выступае ў ролі аператара. Ён запытвае сутнасць звароту і месца знаходжання таго, хто звярнуўся, пасля чаго звязваецца з неабходнай службай або арганізацыяй. Атрыманую інфармацыю перадае ў цэнтр чалавеку. Калі спатрэбіцца выклік экстранай службы, яму раскажуць пра час яе прыбыцця. Паслуга прадугледжвае аказанне пасрэдніцкай дапамогі, якую можна аказаць з выкарыстаннем сродкаў сувязі: тэлефона, інтэрнэту. У штаце цэнтра працуюць чатыры перакладчыка мовы жэстаў, прычым кругласутачна. А значыць, звярнуцца да іх можна ў любы час дня або ночы.

Заказчыкам паслугі выступае ўпраўленне сацыяльнай абароны адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна, а выканаўцам — абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024