Здароўе і спорт

«Чакаем складаны матч». Швейцарскі «Цуг» прыляцеў у Гродна

Ліга чэмпіёнаў у Гродне працягваецца. У суботу 1 верасня ў Гродна прыляцелі хакеісты швейцарскага «Цуга». Каманда засялілася ў гатэлі «Нёман» і бліжэй да вечара апрабуе лёд гродзенскай арэны. А праз суткі «Цуг» сустрэнецца з «Нёманам».

У параўнанні з чэшскай «Каметай», швейцарцы прыляцелі ў Гродна за дзень да гульні, каб старанна падрыхтавацца да бітвы з гродзенцамі.

Напярэдадні чарговага лігачэмпіёнскага матчу, hrodna.life пагутарыў з рэдактарам часопіса «Цуг» Яўгенам Тхалманам, які ў курсе ўсяго што адбываецца са швейцарскай камандай.

«У Гродне нам вельмі падабаецца. Гэта светлы, прыгожы і акуратны горад. Наша каманда тут была ў мінулым годзе. Мы чакаем што з „Нёманам“ у нас будзе напружаны і складаны матч. У мінулым годзе так і атрымалася».

У леташнім розыгрышы Лігі чэмпіёнаў «Нёман» двойчы сустракаўся з «Цугам». Хатні матч гродзенцы прайгралі 3:2, а ў Швейцарыі падапечныя Сяргея Пушкова саступілі толькі ў серыі булітаў.

«Сёння ў складзе „Нёмана“ па прозвішчу кагосьці цяжка вылучыць, але ведаем што там ёсць шмат добрых выканаўцаў. У цэлым „Нёман“ вельмі моцны і годны супернік. Мы здзівіліся гэтаму ў мінулым годзе. Гродзенцы паказваюць тыповы добры расійскі хакей».

«Нёман» — «Цуг» у Гродне (2017 г.)
Гуляць у Гродне пры поўнай арэне гродзенцаў швейцарцы не баяцца, Яўген Тхалман адзначае, што ў Цуге збіраецца на матчы па 7 тысяч чалавек.

«Для нас няма праблем гуляць на поўнай арэне. Гэта нармальная сітуацыя, калі на нашы матчы ў Цуге прыходзіць па 7 тысяч чалавек. Так што поўная арэна ў Гродна нас не здзівіць».

Свой першы матч швейцарцы выйгралі ў Берліне. «Айсберен» — «Цуг» — 3:5

Ужо ў нядзелю 2 верасня «Цугу» трэба будзе пазмагацца з гродзенскім «Нёманам», які ў першым матчы сёлетняга розыгрышу перамог чэшскую «Камету» 4:2.






Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025