На сённяшні момант ужо завершана ўстаноўка пяці такіх мультымедыйных экранаў. Яны размешчаны на плошчы Савецкай у абодвух напрамках, на аўтавакзале і на вуліцы Гарнавых. Кропкі для ўстаноўкі пробных табло выбіралі, грунтуючыся на найбольш папулярных гарадскіх маршрутах, паведамляе «Гродна Плюс».
Ужо ў бліжэйшыя два месяцы будуць змантаваныя яшчэ дзесяць аналагічных электронных табло, якія з’явяцца ў працяг выбраных маршрутаў грамадскага транспарту — гэта праспект Касманаўтаў, вуліца Купалы, Савецкіх памежнікаў і іншыя.
— На дадзеных табло будзе размяшчацца расклад гарадскога транспарту ў электронным выглядзе і вонкавая рэклама. Старыя паказальнікі будуць прыбраныя. Электронныя табло ў бліжэйшыя два тыдні будуць працаваць у тэставым рэжыме для апрабавання электроннай праграмы і для праверкі, наколькі гэта эфектыўна і для наступнага развіцця ў горадзе, — кажа Леанід Жук, начальнік аддзела ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама.
www.youtube.com/watch?v=4n8crfCvce4
На дадзены момант яшчэ вырашаецца пытанне аб тым, ці будуць працаваць электронныя табло кругласутачна, або з мэтай эканоміі ў начны час іх будуць адключаць. Што тычыцца перспектыў, плануецца ў бліжэйшыя гады абсталяваць мультымедыйнымі экранамі амаль усе прыпыначныя пункты ў Гродне.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…